Перайсці да зместу

NGC 253

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Галактыка
Гісторыя даследавання
Адкрывальнік Караліна Гершэль
Дата адкрыцця 23 верасня 1783
Абазначэнні NGC 253, ESO 474-29, MCG -4-3-9, UGCA 13, PGC 2789
Наглядальныя даныя
(Эпоха J2000.0)
Тып SBc
Прамое ўзыходжанне 00гадз 47мін 33,1с
Схіленне -25° 17′ 15″
Чырвонае зрушэнне +0,000814 ± 0,000020
Бачная зорная велічыня mV 7,3
Фатаграфічная зорная велічыня mB 8,0
Бачныя памеры 29,0' × 6,8'
Паверхневая яркасць 12,9
Вуглавое становішча 52°
Сузор’е Скульптар

NGC 253 (галактыка Скульптар, Сярэбраная Манета) — спіральная галактыка з перамычкай (тып SBc) у сузор’і Скульптар. Характарызуецца магутным зоркаўтварэннем і вялікім утрыманнем пылу. Адна з найбольш яркіх галактык, не ўваходных у Мясцовую групу. Была адкрыта ў 1783 годзе матэматыкам і астраномам Каралінай Гершэль. З’яўляецца найбольш яркім членам групы галактык Скульптара.

NGC 253 — галактыка з актыўнымі працэсамі ўтварэння зорак [1]. Размешчана на адлегласці каля 8 мільёнаў светлавых гадоў ад Зямлі[2]

У 1999 годзе касмічны тэлескоп «Чандра» выявіў у рэнтгенаўскім дыяпазоне незвычайную канцэнтрацыю крыніц рэнтгенаўскага выпраменьвання непадалёк ад цэнтра NGC 253. Чатыры такіх крыніцы, у дзясяткі тысяч разоў масіўней Сонца, знаходзіцца ў 3 тысячах светлавых гадоў ад ядра галактыкі. Гэтыя чорныя дзіркі, якія ссоўваюцца пад дзеяннем гравітацыі да цэнтра галактыкі, у будучыні могуць аб’яднацца ў адну звышмасіўную чорную дзірку. У NGC 253, «Чандра», магчыма, выявіў сувязь паміж зоркаўтварэннем і квазарамі[3].

Зноскі

  1. Дэталёвы агляд найбліжэйшых галактык(недаступная спасылка)
  2. NGC 253: Chandra Sees Wealth Of Black Holes In Star-Forming Galaxies.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 снежня 2011. Праверана 21.10.2008.
  3. Chandra Sees Wealth Of Black Holes In Star-Forming Galaxies.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 сакавіка 2012. Праверана 21.10.2008.